:: ::

Документы






Словы і музыка І. Войцік 

З’ядналіся мы ў сям’ю прафсаюзаў 
І будзем змагацца за лес беларусаў, 
За светлую веру ў заўтрашні дзень, 
За радасць, за шчасце і мір для людзей. 

Прафсаюзы — дзень за днем цясней рады! 
Мы за шчасце Беларусі назаўжды! 
Прафсаюзы — добра ведае народ: 
Толькі ў працы багацець нам з года ў год. 

Няхай ты вучоны, настаўнік, рабочы 
У цесным саюзе быць кожны з нас хоча, 
Каб разам у працы дастатак здабыць, 
У дружбе і згодзе заўседы нам жыць.

Прафсаюзы — дзень за днем цясней рады! 
Мы за шчасце Беларусі назаўжды! 
Прафсаюзы — добра ведае народ: 
Толькі ў працы багацець нам з года ў год.

Радзіме аддана служыць мы клянемся! 
І з нашага курса павек не саб’емся. 
З народам сваім у страі прафсаюз 
Ідзе мірным шляхам, каб жыў беларус.

Прафсаюзы — дзень за днем цясней рады! 
Мы за шчасце Беларусі назаўжды! 
Прафсаюзы — добра ведае народ: 
Толькі ў працы багацець нам з года ў год. 




ПАЛАЖЭННЕ аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Агульная характарыстыка Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з’яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Адлюстраваныя на Сцягу словы «салідарнасць», «справядлівасць», «праца» сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху. Лаўровыя галіны з’яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды. Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з’езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Для паўсюднага выкарыстання ў якасці галоўнага сімвала Федэрацыі прафсаюзаў прызначаецца спрошчаная копія Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў, якая ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру.

ПАЛАЖЭННЕ аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Агульная характарыстыка Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з’яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Адлюстраваныя на Сцягу словы «салідарнасць», «справядлівасць», «праца» сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху. Лаўровыя галіны з’яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды. Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з’езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

ПАЛАЖЭННЕ аб вымпеле Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Вымпел заснаваны як адметны пастаянны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Вымпел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца атрыбутам, адным з яе сімвалаў.

Вымпел выкарыстоўваецца ў якасці знака Федэрацыі прафсаюзаў пры правядзенні дзелавых сустрэч і афіцыйных мерапрыемстваў.

ПАЛАЖЭННЕ аб значку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Значок Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца адным з яе сімвалаў.

Значок заснаваны як адметны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Адлюстраванае на значку перапляценне трох літар абрэвіятур назвы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сімвалізуе адзінства арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Сіні колер – колер надзеі, свабоды.

ПАЛАЖЭННЕ аб эмблеме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Эмблема Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца яе атрыбутам, сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Яна з’яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яе выкарыстанне ў рамках Статута і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Эмблема выкарыстоўваецца ў рамках статутнай дзейнасці і можа размяшчацца на дакументах Федэрацыі прафсаюзаў, афіцыйных бланках органаў і арганізацый ФПБ, сцягах, вымпелах, значках, ручках, блакнотах, канвертах, візітных картках і ў іншых выпадках.




Соседние подразделы:
Санатории ФПБ
Вышестоящие профсоюзные органы
Наша жизнь
Новости
Разное
Актуальные новости

13.05.23 «Таланты Докшиччины»

Все новости

-
Telegram-канал МЖКХ
-
Instagram МЖКХ
21 Сентября 2023г.
Единый день безопасности
-
Портал рейтинговой оценки
-
Цель 99
Портал рейтинговой оценки
-
ПРОФСОЮЗ РАБОТНИКОВ ЖКХ
-
1PROF.BY
-
Выберите язык сайта
БЕЛОРУССКИЙ ЭНЕРГЕТИЧЕСКИЙ И ЭКОЛОГИЧЕСКИЙ ФОРУМ
Интернет ресурсы:
Докшицкий районный исполнительный комитет