:: ::

Проведение единых дней информирования

На гэтым тыдні ў рамках адзінага дня інфармавання члены інфармацыйна-пра­пагандысцкіх групп сустрэліся з працоўнымі калектывамі раёна. Адну з такіхсустрэч, прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысц­кіх захопнікаў, правёў начальнік фінан­савага аддзела райвыканкама Вацлаў Андрыеўскі з работнікамі РУП ЖКГ “Док­шыцы-камунальнік” (на здымку).

У сваім выступленні Вацлаў Іосіфавіч акцэнтаваў увагу на дзяржаўнай палітыцы і мерапрыемствах, якія накіраваны на заха­ванне памяці аб подзвігу савецкага народа ў перамозе над фашысцкімі захопнікамі.

Пастаянны клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Сёння ў краіне пражывае 6250 ветэранаў. У раёне налічваецца 14 ветэранаў, а такса­ма 50 асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Ва ўсіх населеных пунктах рэспу­блікі праведзена абследаванне матэры­яльна-бытавых умоў іх пражывання. Неабходную дапамогу атрымалі 573 ветэраны вайны і 1104 чалавекі, якія пацярпелі ад яе наступ­стваў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 года № 118, у перыяд з 1 чэрвеня па 1 ліпе­ня ветэраны вайны, а таксама некаторыя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад на­ступстваў вайны, атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу. 
Удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчын­най вайны прадастаўляюцца льготы на пра­езд у пасажырскіх цягніках альбо вагонах фарміравання Беларускай чыгункі. Яны ма­юць права на 50-працэнтную зніжку з апла­ты за тэхнічнае абслугоўванне і карыстан­не жылым памяшканнем, за камунальныя паслугі.

Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы ў мінулым годзе і першым паўгоддзі сёлетняга па ўсёй рэспубліцы добраўпарадкаваны і ад­ноўлены мемарыялы і помнікі воінскай сла­вы, а таксама брацкія магілы, месцы масава­га пахавання грамадзянскага насельніцтва.


Соседние подразделы:
Материалы для проведения ЕДИ
Спорт
Отдых
Геральдика
Человек года Витебщины
О нас пишут в СМИ
COVID-19
Год качества
Новости
Новости
Выберите язык сайта
-
-
80-летие освобождения Беларуси
-
Telegram-канал МЖКХ
-
Instagram МЖКХ
26 Сентября 2024г.
Единый день безопасности
-
Портал рейтинговой оценки
-
Цель 99
Портал рейтинговой оценки
-
ПРОФСОЮЗ РАБОТНИКОВ ЖКХ
-
1PROF.BY
-
БЕЛОРУССКИЙ ЭНЕРГЕТИЧЕСКИЙ И ЭКОЛОГИЧЕСКИЙ ФОРУМ
Интернет ресурсы:
Докшицкий районный исполнительный комитет