Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ абаб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці. Момант падпісання гэтага дакумента быў паказаны ў тэлеэфіры дзяржаўных каналаў у рамках трансляцыі Навагодняга звароту Кіраўніка дзяржавы да беларускага народа.
Згодна з дакументам, падпісаным Кіраўніком дзяржавы, Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.
Савету Міністраў з удзеламГенеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў, Мінскагага рвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў для правядзення ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Акрамя таго, даручана забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый па выкананні плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.